Цэлы месяц стаяла гарачыня. Сонечныя промні былі падобныя на распаленыя іголкі. Дзядуля стаяў са шлангам у руцэ пад самай вялікай яблыняй. Струмень вады зіхацеў на сонцы. Раптам дзядуля заўважыў маленькую птушачку. Яна падстаўляла бакі пад вадзяныя пырскі. Крыльцы яе трапяталі. Ножкі нібы танцавалі. Ва ўсім адчувалася радасць ад купання. Вось птушачка зляцела ўніз. Яна крутанулася перад дзедам і падалася ў суседні з вёскаю лес. Дзед радасна ўсміхнуўся госці.
(69 слоў)
Паводле П. Ткачова
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Крыжадзюбы (Паводле Р. Ігнаценкі)
Пераказы, дыктанты → Уладар начной пушчы
Пераказы, дыктанты → У спёку
Пераказы, дыктанты → У вясеннім небе
Пераказы, дыктанты → Пугач (Паводле В. Вольскага)