Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Купальскія светлякі

   Расцерушыла ночка свой цёмны пыл, распляла над зямлёю свае чорныя косы, а сама, як маці, прытаілася ў лесе, каб вартаваць і ахоўваць сон людзей і сон прыроды. Гэта была добрая ночка. А каб на зямлі не было так маркотна ў час яе прыходу, яна пазмятала з неба ўсе хмаркі, і яно заззяла тысячамі рознакаляровых агеньчыкаў-зорак.
   Слаўна блішчэлі гэтыя адвечныя нябесныя вочы. Яны дрыгацелі ў пералівах жывых агнёў, нібы брыльянцістыя матылькі, што, сеўшы на краску, трапечуць крыльцамі, сатканымі з праменяў.
   Бляск зорак асвятляў і ночку і тым самым рабіў меней адчувальным змрок. Тыя ж, каму прыходзілася ў гэты час быць у далёкай дарозе, калі ў сэрца закрадалася трывожная думка, пазіралі на зоры і па іх знаходзілі дарогу. А калі хто прачынаўся ўночы і таксама заўважаў зоркі на небе, дык і яму было весялей, і ён выказваў уголас сваё задавальненне.
(138 слоў)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСузор’і

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Зоры спяваюць

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Ноч на Прыпяці і казка пра зоркі

Пераказы, дыктантыЗямля круглая