За вёскай чуліся вясёлыя песні. Спявалі дзяўчаты і хлопцы. Яны сабраліся на Купалле.
Ноч ахінула бераг ляснога возера. У небе зіхацелі яркія зоркі. На пясчаным беразе гарэла вялікае вогнішча. Яго чырвонае полымя адбівалася ў роўнай воднай гладзі. Праз агонь скакалі хлопцы і дзяўчаты. Было весела і хораша. Дзяўчаты пускалі вянкі на ваду. Хутка прайшла летняя ноч. Усе нагуляліся і разышліся. Стала ціха на лясным возеры.
(65 слоў)
Паводле А. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы → Купалле (Паводле С. Асіноўскага)
Ніл Гілевіч → Ніл Гілевіч - Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..
Янка Купала → Янка Купала - Заклятая кветка
Пераказы → Купальскі абрад
Янка Купала → Янка Купала - У купальскую ноч