Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Крыжадзюбы (Паводле Я. Галубовіча)

   Круглы год жывуць у лесе крыжадзюбы – незвычайныя птушкі, сваімі паводзінамі і афарбоўкай падобныя на папугаяў. Дзюба птушкі, выгнутая ў розныя бакі, дазваляе спрытна лушчыць яловыя шышкі, выцягваючы з-пад лускавінак смачнае насенне.
   Дзівосна тое, што крыжадзюбы выводзяць птушанят, калі на зямлі, і на дрэвах, і на краі гнязда ляжыць снег. Як гэтым маленькім камячкам, голым і сляпым, не шкодзяць халады? Справа ў тым, што крыжадзюбы будуюць гнёзды пад аховай ствала ці бліжэй да канцоў галінак, у лапах елак. Верхнія пушыстыя лапы, навісаючы над гняздом, укрываюць яго ад снегападу і моцных вятроў. Гнёзды птушкі ўюць вялікія, з тоўстымі сценкамі. Для каркаса выкарыстоўваюць пруцікі, лішайнікі, імхі, сухую траву і пер’е. Так што марозу і холаду ніяк не прабіцца ў гняздо.

Паводле Я. Галубовіча

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыКрыжадзюбы (Паводле Р. Ігнаценкі)

Пераказы, дыктантыУладар начной пушчы

Пераказы, дыктантыПесня птушкі

Пераказы, дыктантыПугач (Паводле В. Вольскага)

Пераказы, дыктантыУ вясеннім небе