Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Кракаўскі універсітэт

   Сын Лукаша Скарыны хацеў вучыцца далей. Ад бацькі і ад настаўнікаў ён ведаў, што на захадзе, у буйных еўрапейскіх гарадах, ёсць найвышэйшыя школы, якія называюцца універсітэтамі. Але прымаюць туды толькі тых, хто ведае лацінскую мову. Гэтую мову тады трэба было ведаць кожнаму адукаванаму чалавеку. На ёй ішлі заняткі ва універсітэтах, на ёй гаварылі і пісалі свае кнігі вучоныя.
   Францішак пачаў вучыць лацінскую мову ў полацкіх манахаў-бернардзінцаў. Ён ужо цвёрда вырашыў паступаць у Кракаўскі універсітэт. Полацкія купцы часта ездзілі ў польскі горад Кракаў, дзе быў найбліжэйшы да Беларусі універсітэт. Аднойчы разам з імі выправіўся з дому і Францішак.
   Таленавіты юнак без цяжкасцей стаў студэнтам. Ён сумаваў па Радзіме, але ў Кракаве вучылася шмат моладзі з Беларусі, аб чым расказваюць універсітэцкія дакументы. З землякамі заўсёды можна было пагаварыць па-беларуску, памарыць пра тое, як яны вернуцца дадому і будуць дзяліцца з суайчыннікамі сваімі ведамі.
(141 слова)

Паводле У. Арлова

 

Похожие статьи:

ПераказыЭпоха Францыска Скарыны

ПераказыСпадчына Скарыны

ПераказыБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт

ПераказыФранцыск Скарына

ІншаеФранцыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"