Нарач называюць Беларускім морам. Гэта самае вялікае возера ў Беларусі. Паўночны бераг Нарачы ўзвышаны. Ён нагадвае напоўненую вадой чашу. Па беразе цягнецца сасновы бор.
На паўднёвым беразе лясоў няма. Бераг нізкі. На ім расце толькі трава. Возера Нарач злучаецца пралівамі з іншымі азёрамі. Іх тут шмат. Усе яны чыстыя і празрыстыя. Таму паўночную частку Беларусі называюць краем блакітных азёр. На поўначы ад Нарачы іх налічваецца некалькі тысяч.
(70 слоў)
Паводле В. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Ноччу на Нарачы
Пераказы, дыктанты → Пра возера Нарач
Пераказы, дыктанты → Нарачанская легенда
Віталь Вольскі → Віталь Вольскі - Беларускае мора
Пераказы, дыктанты → На беразе Нарачы