Вучоныя сцвярджаюць, што ў прыродзе няма абсалютна чыстых колераў. Нават чорная фарба не зусім чорная, а белая – не стапрацэнтна белая. Кожная з іх мае нейкія прымесі. А колькі ў прыродзе розных адценняў!
Так, відаць, і сярод людзей. Мой аднакласнік – добры, разумны хлопец. Ён настойлівы, клапатлівы, гаспадарлівы.
Але гэта толькі адна грань сутнасці чалавека, толькі адна фарба ў яго характары. А тут варта гаварыць пра розныя колеры, складаныя адценні. Востры прыродны розум аднакласніка зводзіцца іншы раз да прыхаванай хітрасці, тонкага разліку, а пачуццё ўласнага гонару пераходзіць часам у высакамернасць. Добрая гаспадарлівасць, беражлівасць заканчваюцца нярэдка элементарнай скупасцю. Хлопец часта дапамагае сваім аднакласнікам. Але толькі тым, хто слабейшы за яго, над кім ён адчувае сваю перавагу. Да моцных у яго нядобрая зайздрасць.
Што гэта – дробязь ці нешта больш істотнае? Складанасць характару ці суіснаванне ў чалавечай душы дабра і зла?
(137 слоў)
Паводле З. Прыгодзіча.
Похожие статьи:
Пераказы → Прызначэнне чалавека
Пераказы → Грошы
Пераказы → У Вязынцы
Пераказы → Сіла мастацтва
Пераказы → Урокі жыцця (Паводле З. Прыгодзіча)