Прырода і чалавек – дзве культуры на планеце Зямля. Яны падобныя і розныя. Розніца ў тым, што прырода можа існаваць без чалавека, а ён без яе – аніяк.
Батанікі свету першымі забілі трывогу, што пачынаюць знікаць асобныя віды раслін. І гэта адбываецца часцей за ўсё па волі чалавека. Яму трэба лес як дровы, як будаўніча-мэблевы матэрыял. Яму трэба асушваць балоты, будаваць гарады, вадасховішчы, пракладваць дарогі, здабываць з нетраў карысныя выкапні. Да таго ж космас рэгулюе надвор’е, змяняе клімат на кантынентах.
Усе гэтыя перамены найперш адчуваюць расліны і жывёлы. Вось і з’явілася міжнародная Чырвоная кніга, дзе адзначана, што кожная нацыя нясе адказнасць за скарбы сваёй прыроды.
Першая Чырвоная кніга Беларусі створана ў тысяча дзевяцьсот восемдзесят першым годзе. Адбор кандыдатаў у кнігу праводзіўся з улікам найбольш высокай рызыкі знікнення таго ці іншага віду, што дазволіла захаваць рэдкія віды флоры і фаўны Беларусі.
(141 слова)
Паводле У. Ліпскага.
Похожие статьи:
Пераказы → Зімовы начлег
Пераказы → Крыштальны звон бяроз
Пераказы → Беражыце прыроду
Якуб Колас → Карціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы
Пераказы → Чалавек і прырода