Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Князь Вячка

   Крыжакі часта нападалі на падуладныя Полацку паселішчы. На беразе шырокай Дзвіны стаяў горад Кукенойс. Там кіраваў князь Вячка з роду полацкіх князёў Рагвалодавічаў. Ягоныя атрады не давалі нямецкім рыцарам спакою і не пускалі іхнія войскі на славутую Полацкую зямлю.
   Крыжакі сабралі супраць Вячкі вялікае войска. Сілы былі вельмі няроўныя, а падмога прыйсці не паспела. Каб не аддаць свой замак захопнікам, князь Вячка і дружына вырашылі спаліць яго і адступіць.
   Вячка яшчэ доўга ваяваў з крыжакамі-агрэсарамі. Аднаго разу ён са сваімі людзьмі прыйшоў дапамагаць эстам, якія абаранялі горад Юр’еў.
   Бой быў вельмі цяжкі. Крыжакі прарваліся ў горад. Усе абаронцы загінулі ў рукапашным баі. Склаў галаву ў баі і Вячка.
   Цяпер старажытны горад Юр’еў завецца Тарту. Адну з ягоных прыгожых вулачак эстонцы назвалі імем адважнага беларускага князя.
(127 слоў)

Паводле У. Арлова

 

Похожие статьи:

Леанід ДайнекаЛеанід Дайнека - Меч князя Вячкі

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Балада пра Вячка, князя людзей простых

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Балада пратэсту

Леанід ДайнекаЛеанід Дайнека - Вячка. 1224 год