Пад сценамі княжага замка гаманіў, мітусіўся кірмаш. Ішоў бойкі гандаль. Людзі абменьваліся таварамі. Кругом стаялі вазы. І чаго толькі на іх не было! Пекары запрашалі людзей пакаштаваць салодкіх пернікаў. Шаўцы паразвешвалі сукенкі і галаўныя ўборы. З бліжэйшых вёсак людзі прывезлі мёд, збожжа, малако, смятану, масла. Скамарохі стараліся падняць настрой людзей. Гандляры заклікалі да сябе пакупнікоў. Яны хацелі прадаць свой тавар. А вось пакупнікі набывалі толькі неабходнае.
(68 слоў)
Паводле А. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы → Кірмаш
Міхась Чарот → Міхась Чарот - Кірмаш
Пераказы → На кірмашы