Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Кладка

   Без гэтай сажалкі не абысціся. Вясной на яе беразе бяруць крупінкі гразі ластаўкі. У гарачыя дні тут п’юць ваду каровы і коні. А каб вяскоўцам зачарпнуць вады, трэба пакласці кладку.
   Я адшукаў пару цаглін і паклаў на беразе. Гэтак можна бліжэй да вады падступіцца. На наступны дзень мае цагліны нехта пасцягваў вышэй на траву. Хто гэта зрабіў?
   Я сеў на лавачцы каля дома і стаў чакаць. Праз нейкі час убачыў суседскага хлопчыка. Паўлік нёс са свайго двара цагліны, дошку і накіроўваўся да сажалкі. Я пайшоў за ім. Бачу, хлопчык нешта майструе на беразе.
   – Хачу кладку мацней пакласці, каб не спаўзала ў ваду, – патлумачыў Паўлік.
   Я пахваліў хлопчыка. Кладка стала моцная, трывалая. Можна смела ступаць. Ужо не паслізнешся каля вады.
(120 слоў)

(Паводле М. Даніленкі)

 

Похожие статьи:

ПераказыПа дарозе са школы

ПераказыНа кладцы