Гэтую кветку называюць сном. Яна цвіце разам з пралескамі. Расце кветка-сон на пясчанай зямлі. Яна любіць таксама бор. Схіліць сваю галоўку і прыслухоўваецца да наваколля. Недзе ў першай рэдкай зеляніне кукуе зязюля. Ціха шумяць сосны. Спяваюць берасцянкі. Кветка-сон слухае гэтыя песні. Часам пачуецца гучнае ржанне коней. Яно палохае птушак. Перарываецца голас зязюлі. На бярозах дрыжаць зялёныя лісточкі. Толькі кветка-сон спакойна ўглядаецца ў маладыя зялёныя зараснікі.
(66 слоў)
Паводле В. Віткі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Зязюльчыны слёзы (Паводле А. Гурскага)
Янка Журба → Янка Журба - Дзяўчынка і кветкі
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Верас
Міхась Зарэцкі → Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Гарлачык