Гадзіннікі бываюць розныя. Але ж самы маляўнічы прыдуманы шведскім вучоным у васямнаццатым стагоддзі. Гэты гадзіннік – кветкавы. Справа ў тым, што кожная кветка толькі ў пэўны час расхінае свае пялёсткі.
Жоўты казлабарод разгорне свае кветкі ў тры гадзіны раніцы. За ім прачнецца блакітная цыкорыя, запунсавее мак, зажаўцеюць дзьмухаўцы. У шэсць гадзін парадуюць вока льняное поле, закалыхаюцца кветкі бульбоўніку, загарацца палявыя гваздзікі. У восем гадзін раскрыецца вадзяная лілія.
Пасля паўдня кветкі пачнуць засынаць. Першым згорнецца ранні казлабарод, за ім – дзьмухавец, кветкі льну. Але да самага захаду будуць цешыць вока кветкі шыпшыны.
Паводле А. Жука
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Васількі (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Дзіўныя кветкі
Пераказы, дыктанты → Японская ружа
Пераказы, дыктанты → Водар дзядоўніку
Пераказы, дыктанты → Колер кветак