Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Касцёл Святых Сымона і Алены

   Касцёл Святых Сымона і Алены – найвыдатнейшы помнік манументальнай архітэктуры пачатку дваццатага стагоддзя ў Мінску. Храм быў пабудаваны ў перыяд з тысяча дзевяцьсот пятага па тысяча дзевяцьсот дзясяты гады. Фундатарамі і ініцыятарамі будаўніцтва касцёла былі муж і жонка Вайніловічы. Яны ахвяравалі сродкі і паставілі храм у памяць пра сваіх памерлых дзяцей. Святыню пабудавалі з чырвонай цэглы, таму яна атрымала другую назву – Чырвоны касцёл. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ён быў перабудаваны пад кінастудыю. З тысяча дзевяцьсот семдзесят пятага года гэты будынак – Дом кіно. У тысяча дзевяцьсот дзевяностым годзе храм вярнулі каталікам.

 (Паводле Л. Рублеўскай)

 

Похожие статьи:

ПераказыЧырвоны касцёл