Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Карэнне

   «Карэнне маё тут», – сказала бабуля, адмовіўшыся ехаць жыць у горад. Віталь задумаўся над бабулінымі словамі. Што яна мела на ўвазе? Сапраўды, калі перанясеш старое дрэва на іншае месца, то пашкодзіцца карэнне. А ў чалавека карэнне іншае, духоўнае. Гэта, напэўна, магілы бацькоў і дзядоў, да якіх бабуля ходзіць, як на спатканне, людзі, з якімі яна жыве ўсё жыццё, і лад жыцця. Паспрабуй памяняць яго ў такія гады. Гэта тое самае, што перасадзіць старое дрэва. Відаць, у гэтым мудрасць вясковага чалавека.
   Віталь падумаў, што жылі вось яны ў вёсцы, дзе ён нарадзіўся, потым пераехалі аж на Урал, потым у Баранавічы. Нехта едзе жыць у Мінск, нехта яшчэ далей. Як да гэтых людзей прымяніць бабуліну філасофію пра карэнне? У іх хіба карэння няма? Ці тое карэнне вырастае толькі тады, калі доўга, усё жыццё жывеш на адным месцы?
(133 словы)

Паводле Г. Васілеўскай.

Похожие статьи:

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - Роднае карэнне

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - Роднае карэнне. ГДЗ

ПераказыПодзвіг