Пра карані можна сказаць, што яны свету белага не бачаць. Усё жыццё карані праводзяць у зямлі, а сонца бачаць толькі перад сконам, калі іх выдзіраюць з глебы. Мабыць, крыўдна караням: усе любуюцца прыгажосцю кветак і дрэў, хваляць фруктовыя расліны за смак іх пладоў, а карані ніхто не хваліць. А яны ж не толькі працавітыя, але і па-свойму прыгожыя. Часам нагадваюць казачных чалавечкаў, у якіх шмат рук і ног.
Праўда, не ўсе карані вымушаны хавацца пад зямлёй. Ёсць карані, якія з’яўляюцца на наземных частках раслін. Адны з іх збіраюць паветраную вільгаць, а іншыя, замацоўваючыся ў глебе, служаць для раслін своеасаблівымі апорамі.
У некаторых трапічных дрэў ёсць прыдаткавыя карані. Хутчэй за ўсё, яны таксама вырастаюць, каб быць дадатковымі апорамі. Чым большым становіцца дрэва, тым больш у яго з’яўляецца прыдаткавых каранёў і карэньчыкаў. Калі здалёк паглядзець на такое дрэва, то здаецца, быццам яно некуды ідзе.
(145 слоў)
Паводле А. Бадака.
Похожие статьи:
Пераказы → Нашы карані
Алесь Бадак → Алесь Бадак - Беларусачка
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Карані
Алесь Бадак → Алесь Бадак - Адзінокі васьмікласнік жадае пазнаёміцца
Алесь Бадак → Алесь Бадак - Маці