Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Каралы

   Нехта даў мне маску, ласты і трубку, і я пабрыў ад берага ў акіян. Нырнуўшы пад ваду, я быў уражаны, як шмат там, пад вадой, святла – яно зіхацела і пералівалася на кожным каменьчыку, на кожнай ракавінцы, на кожнай пясчынцы, сляпіла. Вузенькія сонечныя дарожкі ляжалі-зіхацелі паміж каралавых купінак, у іх святле каралы здаваліся жывымі раслінамі, якія нібыта пагойдваліся і плылі. Але гэта была ілюзія, створаная сонечным святлом. Варта было дакрануцца да каралаў, як яны апякалі вострымі камяніста-калянымі шыпамі. Я плыў ад адной каралавай купіны да другой, захоплены прыгажосцю, плыў і не здагадваўся, як хітра яны заманьваюць мяне ўсё далей ад берага ў акіян. Яны заманьвалі туды, дзе я пра іх павінен быў забыць, бо там, далей, мяне раптам акружылі касякі рыб, палон якіх аказаўся куды мацнейшы, як палон каралаў.
(128 слоў)

Паводле В. Карамазава