Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Кампазіцыйнае значэнне абзацаў

   Чляненне тэксту на абзацы робіць выказванне лагічна цэласным, дапамагае лягчэйшаму ўспрыманню аўтарскай думкі. Асабліва дакладным адзінствам і паслядоўнасцю характарызуюцца абзацы ў навуковых творах і афіцыйна-справавых дакументах. Тут звычайна ў пачатку абзаца выказваецца асноўная думка, а потым даецца больш дэталёвае тлумачэнне, якое падмацоўваецца аргументамі, доказамі, прыкладамі, цытатамі.
   Абзац у навуковым і справавым маўленні будуецца па лагічным плане: ад агульнага да прыватнага, ад сцвярджэння да доказу, ад прычыны да выніку.
   У мастацкім стылі абзац звычайна заснаваны на прынцыпах эмацыянальнага або лагічнага падкрэслівання, вылучэння. Пісьменнік афармляе ў абзац, як правіла, тыя часткі, якія ён хоча вылучыць, каб уздзейнічаць на чытача ў патрэбным напрамку.
   У мастацкіх і публіцыстычных творах кампазіцыйнае значэнне абзацаў адчуваецца асабліва выразна. Тая ці іншая будова абзацаў тут – гэта праява індывідуальнай аўтарскай манеры, а сінтаксічная структура ўнутры абзацаў раскрывае працэс фарміравання творчай думкі пісьменніка.
(133 словы)

М. Цікоцкі