Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Камандзіроўка на Марс

   І вось камандзіроўка на Марс. Балачан сеў у электрамабіль, уключыў аўтаматычнае кіраванне і стаў глядзець, як насоўваецца на яго змрочная ад фіялетавага неба бясконцая пустыня. Аднастайнасць пейзажу не расчаравала. Нават праз сферычнае шкло кабіны пустыня была не падобная да сваёй кінакопіі. Да яе можна было дакрануцца, на ёй можна было пакінуць свае сляды.
   Балачан спыніў электрамабіль, выйшаў.
   Сонца стаяла ў зеніце. Непрывычна маленькае, ярка-залатое, яно не пякло, а неяк пяшчотна грэла твар. Нават у ясны марсіянскі поўдзень на небе былі відаць зоркі і сузор’і.
   Пустыня ляжала перад ім такой, якой яна была, іншапланетнай, чужой. У гісторыі заваявання космасу яго цікавіў філасофскі, маральны бок. Балачан разглядаў гэту з’яву як чарговы этап у эвалюцыі чалавецтва. Важным быў сам факт выхаду чалавека за межы Зямлі і тыя вынікі, якія гэта дало для развіцця навукі, эканомікі, усёй цывілізацыі.
   Цяпер жа ўсведамленне таго, што ён знаходзіцца сам-насам з чужой прыродай, адрэзаны ад усяго, што было на Зямлі, пахіснула яго ўпэўненасць. Запозненае пачуццё рамантыкі, якой веяла ад апавяданняў касманаўтаў пра свае прыгоды, кранула сэрца. Балачан падумаў, што ўсё-такі гэта добра – ступіць нагой на пясок іншай планеты.
   – Балачан, дзе ты? Чаму спыніўся?
   Ён уздрыгнуў, пачуўшы гэты голас, і тут жа засмяяўся. Яму стала крыху сумна: Марс, аказваецца, стаў ужо дастаткова цывілізаваны. Балачан уздыхнуў, шкадуючы, што рамантыка так хутка скончылася, і пайшоў да дарогі.
(220 слоў)

Паводле У. Шыціка

 

Похожие статьи:

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Пачакай, дзядуля Марс

Яўген КрупенькаЯўген Крупенька - Мы – касманаўты

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Касманаўты