Летам Алесь прыехаў у вёску да бабулі. У Дар’і Сцяпанаўны вялікі агарод. Алеся зацікавіла градка з агуркамі. Схаваюцца яны пад зялёныя лісткі і быццам дражняцца з хлопчыкам. Алесь прысядзе каля градкі і знойдзе агурочак.
Вырашыў хлопчык паназіраць, калі растуць агуркі. Днём доўга хадзіў каля градак. Вечарам свяціў на градку ліхтарыкам. Бабуля растлумачыла хлопчыку, што агуркі памалу растуць і днём, і ноччу. Але вокам гэта заўважыць цяжка.
(69 слоў)
Паводле Д. Слаўковіча