Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Калізей

   Для турыстаў Рым – гэта горад-музей. Вуліцы, будынкі, плошчы горада захоўваюць шмат помнікаў мінулага. І адзін з такіх самых цікавых помнікаў у Рыме, вядома, Калізей – старажытны цырк або тэатр на пяцьдзясят тысяч месцаў. Восемдзесят арак з’яўляюцца выхадамі на арэну, дзе вялі баі гладыятары і людзі ўступалі ў барацьбу з дзікімі звярамі.
   Цяжка перадаць словамі ўражанне, якое пакідаюць рэшткі гэтага грандыёзнага збудавання. Чырвоная цэгла трыбун Калізея, пашчапаная, быццам асколкамі снарадаў, здаецца, да сёння хавае ў сабе дыханне соцень тысяч людзей, якія некалі збіраліся сюды, каб падзівіцца на жорсткія відовішчы. Велічная цішыня вячэрняга Калізея і паўзмрок, што ахутвае яго, яшчэ больш падкрэсліваюць грандыёзнасць намераў і нейкую паэтычную чароўнасць старажытнага помніка.
   Нашы погляды прыцягваюць і сучасныя малюнкі, бо цяпер вячэрні Калізей – і месца спаткання закаханых, і месца, дзе начуюць бяздомныя.
(126 слоў)

Паводле Л. Арабей