Дзед Агей развязаў палатняную торбачку і выняў ладны кавалак сала. Адрэзаў два тонкія скрылі, потым пакорпаўся ў торбачцы і дастаў акраец хлеба.
– Бяры ражон, – сказаў дзед і працягнуў Кастусю дубчык і скрыль сала. – Ражон з сырой галіны лепшы, чым з сухой. Сырая галіна не гарыць, а сала на ёй паспявае.
Кастусь узяў ражон, уторкнуў на яго сала і ўткнуў у полымя.
І вось у агні нешта запішчала, засіпела. Сала пацямнела і пачало слязіцца.
– Кладзі хутчэй на хлеб, а то ўцячэ ўсё! – закрычаў дзед на Кастуся, убачыўшы, што ў таго ўвесь тлушч з сала збягае ў агонь.
(Паводле А. Кудраўца)
Похожие статьи:
Анатоль Кудравец → Анатоль Кудравец - Жулік
Анатоль Кудравец → Анатоль Кудравец - Цітаўкі
Анатоль Кудравец → Анатоль Кудравец - Смерць нацыяналіста
Анатоль Кудравец → Анатоль Кудравец - Бацька
Анатоль Кудравец → Анатоль Кудравец - Елачка