Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Каляды

   Кажуць, Каляды вянчаюць задуменны вечар года і даюць пачатак ночы глыбокай. Кажуць, стаяць яны на мяжы сонцавароту, пад аховай старажытнага боства Каляды. Можа, таму і завуцца Калядамі завейныя дні зімовага сонцастаяння, што кола спрадвечнае жыццёвае ад іх коціцца ў неўміручасць.
   Едзе Каляда ў чырвоным вазочку па заснежаным бальшаку. Тупае пад вокнамі. Дыхае ля агню шапоткага. Хто яна? Прыдумка прапрадзеда неразумнага? Ці мудрасць сусвету вечнага?
   Не, Каляда не пачатак няспыннага шляху па крузе быцця. Каляда – прадвесце зачыну, насенне, што тоіць у сабе выбух нараджэння. У гэту ноч на шалях часу знаходзяцца спакой і зладжанасць аж да самага веснавога раўнадзенства. Потым вясну загукаюць. І завязь памкне да Вялікадня, да купальскай раскошы плоднасці. Затым да поўнага зямным набыткам Багача і ціхамернай гаворкі з продкамі на Дзяды ўвечары.
   А пакуль што ў хатах сялянскіх Каляду сустракаць збіраюцца. Чакаюць, калі першая зорка запаліцца ў небе вечаровым. Задуменна глядзяць святыя з абразоў, беражліва агорнутых вышыванымі ручнікамі. Княжыць гармонія прыроды, чалавека і Космасу.

(Паводле Х. Лялько)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыКаляды

Пераказы, дыктантыБатлейка – калядны лялечны тэатр

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Калядная вячэра

ККалядка

Артур ВольскіАртур Вольскі - Калядкі