Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Калыханка

   Гукі – гэта самыя першыя ўражанні, што глыбока западаюць у пачуцці немаўляці. Перш чым зразумець слова, дзіця авалодвае мовай гукаў.
   Калі дзіця з першых дзён не жыло ў свеце хараства гукаў, не чула вашых лепшых песень, цяжка яму будзе самому набыць гэтыя душэўныя багацці.
   Ніякія спецыялісты не паставяць голасу, калі ў чалавека змалку, з пялёнак не пастаўлены слых!
   Нашы маці цераз вопыт многіх пакаленняў добра ведалі, што першаасновы душэўнага хараства чалавека пачынаюцца з калыскі. З той самай простай, але геніяльнай у сваёй мудрасці і паэтычнасці песні, якая называецца калыханкай.
   Як жа крыўдна, што сучасныя маці так рэдка спяваюць калыханкі сваім дзецям, што многія з іх самі не чулі калыханак, створаных і сагрэтых матчынымі сэрцамі.
   Нашы маладыя маці збядняюць душы сваіх дзяцей, калі думаюць, што калыханку можна замяніць любой бяздумнай песенькай.
   Ад свайго нараджэння чалавек павінен адчуваць, што ўсё самае прыгожае ў жыцці створана дзеля яго шчасця.

(Паводле В. Віткі)

Похожие статьи:

ККалыханка

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Калыханка

ПераказыКалыханка

Ніна МацяшНіна Мацяш - Калыханка маме

Алесь КамароўскіАлесь Камароўскі - Чарнобыльская калыханка