Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Калматы вандроўнік

   Першы дзень, калі шчанюк застаўся ў хаце, мы не маглі нацешыцца са свайго раптоўнага прыбытку. Церабілі яму вушкі, гладзілі, падымалі на рукі, падносячы да акна.
   Шчанюк усё яшчэ не мог добра стаяць на падлозе, і ягоныя лапы па-здрадніцку распаўзаліся ў розныя бакі.
   Падсцілку ў кутку за шафай навасёл не любіў і за пасцель не прызнаў. Трошкі паляжаў там і споўз, наколькі дазвалялі неслухмяныя лапы. Калі ўсе сталі збірацца спаць, шчанюк ніяк не хацеў заставацца ў самоце. Ён тэпаў па чарзе да кожнага з ложкаў і падаваў слабы голас. Пасля, як мог, хапаўся за край коўдры і цягнуў яе ўніз, на сябе. Малога лашчылі, заносілі на месца, але ён ляжаў спакойна, пакуль побач сядзеў чалавек. Варта было адысціся, як усё пачыналася нанава.
   Нарэшце гаспадыня не вытрывала, зжалілася і ўзяла шчанюка да сябе. Сабачка патаптаўся ў нагах, дзе было раўней, але яму не спадабалася, бо было халаднавата. Ён пакрысе прабраўся да самай шыі, скруціўся ў абаранак, разявіў рот, падціснуўшы ружовы язычок, соладка пазяхнуў і адразу заплюшчыў вочы.
   Хутка насценны гадзіннік пачаў адбіваць поўнач. Шчанюк прачнуўся, сеў і ўважліва слухаў. Што за дзіва? Калі бой скончыўся, сабаку расхацелася спаць, ён заскуголіў і пачаў шукаць спосабу апынуцца на падлозе: звешваў з канапы то галаву, то заднія лапы, пакуль нарэшце не кульнуўся ўніз. Праз хвіліну ягоная вандроўка ад ложка да ложка пачалася зноў.
(220 слоў)

Паводле М. Лужаніна

 

Похожие статьи:

ПераказыФомка

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Атаман-барабан

ПераказыШукаю гаспадара

ПераказыБелы шпіц

ПераказыБелы шпіц