Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Казка пра палку

   Была ў маім дзяцінстве чароўная кніжка «Індыйскія казкі». Перачытвала яе бясконца, таму да гэтай пары час ад часу пры нагодзе яны, тыя дзіцячыя казкі, мне згадваюцца.
   …Жыў-быў у адной вёсцы разумны міравы суддзя. Пра яго казалі, што ён можа вырашыць абсалютна любую справу лёгка і проста. Аднойчы ў селяніна ўкралі грошы, якія ён збіраў на карову. Селянін прыйшоў да суддзі і папрасіў разабраць гэтую справу хутка, але далікатна, каб не пакрыўдзіць аднавяскоўцаў падазрэннямі. Суддзя сказаў: «No problems» і папрасіў прынесці палкі аднолькавай даўжыні ў колькасці, роўнай колькасці аднасяльчан. Калі палкі былі прынесены, суддзя сабраў усіх жыхароў і абвясціў:
   – Кожны з вас павінен узяць па палцы і аднесці сабе дадому. Той, у каго палка вырасце за ноч на дзесяць інчаў, – злодзей!
   На другую раніцу ўсе жыхары сабраліся перад домам суддзі. Ён выйшаў і стаў параўноўваць палкі. Ва ўсіх яны былі роўныя, і толькі ў аднаго палка была… карацейшая на дзесяць інчаў! Праблема выкрывання злодзея была вырашана проста і далікатна…
   Чаму мне казка ўспамінаецца. Ды варта мне толькі згадаць слова «графаман», адразу ж процьма людзей пачынае пісаць лісты і абурацца: «Гэта ж яна пра мяне напісала!»
   Кожны падкарочвае палку пад сябе…
(192 словы)

(Г. Кісліцына)

 

Похожие статьи:

Васіль ВіткаВасіль Вітка - ППШ

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Вавёрчына гора

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Казкі і краскі

Максім ТанкМаксім Танк - Казка пра Музыку

ККазка