Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Каб ведаць

   У заапарку вясковец Міхась не быў ні разу, таму ўсё яго ўражвала: і вярблюд, і вінтарогі казёл, і цар звяроў – паважны леў, што горда трымаў сваю грывастую галаву, і вялікасная тыгрыца, ад якой нельга было адвесці вачэй…
   Але яго чамусьці зноў цягнула да грыфа. Вялікая чорная птушка сядзела на зямлі, распластаўшы свае агромністыя крылы, і сумна пазірала навокал. "І што гэта за жыццё ў птушкі такое? – абураўся ў думках Міхась. – Не жыццё, а турма!" Хадзіў па заапарку, а думкі не адставалі: "А што, калі ўзяць ды выпусціць бедака на волю? Хоць палётае, жыццё ўбачыць".
   Хуценька збегаў да машыны, каб узяць кусачкі, і выразаў у сетцы круг. Агледзеўся: нікога побач не было.
   "Ляці, птах! Жыві на волі", – Міхась махнуў грыфу рукой на развітанне. Але, ступіўшы колькі крокаў, не вытрымаў і азірнуўся: чорны грыф паволі падыходзіў да адтуліны ў сетцы.
   А раніцай Міхась зноў быў у заапарку.
   Здалёку не паверыў сваім вачам: па клетцы няспешна прахаджваўся грыф. "Што ж ты, птах, не ўцёк? Чаму не паляцеў? Няўжо табе воля не мілая?" – у думках пытаўся ў грыфа Міхась і нічога не мог зразумець.
   Ды і як было Міхасю зразумець гэту птушку, калі ён нічога пра яе не ведаў. Не ведаў, што лёс чорнага грыфа быў незайздросны. Што ў заапарк ён трапіў з цырка, дзе жыў у вельмі цеснай клетцы і таму нават не ўмеў лётаць. Не ведаў, што, калі грыфа пасялілі адразу ў вялікі вальер, яму было там няўтульна. Шмат чаго не ведаў пра грыфа Міхась.
(245 слоў)

Паводле Ю. Зарэцкай

 

Похожие статьи:

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Птушыная мова

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Птушыныя напевы

Пераказы, дыктантыУ вясеннім небе

Пераказы, дыктантыПесня птушкі

Пераказы, дыктантыУладар начной пушчы