Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зімовы начлег

   Быў ціхі сонечны дзянёк. З неба церусіліся ледзь прыкметныя сняжынкі. Я нетаропка ішоў па лесе і любаваўся аснежанымі дрэвамі. Шырокія паляўнічыя лыжы лёгка слізгалі па зацвярдзелым шарпаку. З набліжэннем вечара мароз узмацніўся. У такі час з падрапаным аб зледзянелыя галінкі тварам імкнемся хутчэй дахаты, бо там утульна і цёпла.
   Па дарозе дамоў я апынуўся на паляне. Я прыкмеціў тут сляды зайцоў і цецерукоў, а ласіныя сляды вялі ў дальні ад мяне кут паляны. I я павярнуў туды, каб паглядзець, куды вядзе звярыная сцежка. Неўзабаве ўбачыў ускрай паляны некалькі паваленых асін. Камель аднаго дрэва моцна абгрызлі зайцы. Значыць, невыпадкова сюды наведвалася лісіца.
   Далей у хмызняку я прыкмеціў пацямнелыя лункі. Значыць, нядаўна тут начавалі ласі. Яны прыйшлі сюды надвячоркам, падмацаваліся спажыўнай асінавай карою і ўлягліся адпачываць на белай снежнай пасцелі. Ім не страшны люты мароз. А вось зайцам не да адпачынку, бо можна хутка трапіць на вострыя лісіныя зубкі.
   I ласі, і зайцы звычайна не начуюць на адным і тым жа месцы. Патрабуе таго лясная перасцярога.
(167 слоў)

З часопіса «Родная прырода».

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЯкуб Колас і прырода

Пераказы, дыктантыБеражыце прыроду

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Пераказы, дыктантыЧалавек і прырода

Пераказы, дыктантыКрыштальны звон бяроз