Выйшаў я раніцай з хаты на ганак і аж знерухомеў. Пад ботамі парыпвае свежы, пушысты снег. Ён белымі ахапкамі ляжыць на стрэхах, на яблынях і грушах. Аснежаныя белыя кусты нібы чародкі лебядзіныя. Чуваць, як шчоўкае мароз па сухіх жэрдках плота. Баяцца зварухнуцца дрэвы, хаця б ні пушыначкі, ні сняжыначкі не атрэсці са сваіх галін. Ім жа цяплей, ухутаўшыся ў белы пух.
Нібы яркімі чырвонымі вугалькамі, асыпана белая яблыня. Гэта так на ёй чырванеюць, іскрацца грудкі снегіроў.
Прыгажосць такая навокал!
(81 слова)
Паводле А. Бялевіча
Похожие статьи:
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Летняя раніца
Пераказы, дыктанты → Вясновая раніца (Паводле Я. Скрыгана)
Якуб Колас → Якуб Колас - Раніца вясною
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...
Пераказы, дыктанты → Раніцою