Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зіма (Паводле Б. Сачанкі)

   Даўно ўжо ляжаў снег, пяклі маразы. Зіма круціла, мяла, вар’яцела, нібы здагадвалася, ведала: яшчэ не ўсё ў поўнай яе ўладзе, не ўсюды спынена ранейшае жыццё.
   Звычайна пад раніцу завея быццам улягалася, слабела. Цішэў вецер, праз мутную павалоку хмар дзе-нідзе праразаліся нізкія мігатлівыя зоркі. Калі яснела, то чуваць было, як у нацятай цішыні з трэскам лопаліся ствалы дрэў ды вуглы хат. Але мінала гадзіна-другая, і далеч увачавідкі шарэла, звужалася, зацягвалася цемраю, як бы дыміла. Зноў доўгія павівастыя пасмы з гікам і свістам паласавалі дол. Сцежкі, дарогі зраўняліся з полем, іх так пазасыпала і пазамятала, што не толькі з вёскі, але з хаты нельга было выйсці. Ды і куды пойдзеш?
   Выла, гуло ў коміне, секла снегам, нібы шротам, у замураваныя холадам вокны. Вецер ірваў, шкуматаў саламяныя і чаратовыя стрэхі, гнуў як не да самага долу голае вецце дрэў, гойсаў, бы апантаны, па дварах, балотах.
   Лютавала, гуляла, відаць, спраўляла сваю перамогу, свой д’ябальскі шабаш зіма.
(152 словы)

Паводле Б. Сачанкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыХутка зіма

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - На каньках

Пераказы, дыктантыЗімой у лесе (Паводле Я. Галубовіча)

Кастусь ЖукКастусь Жук - Беларуская зіма

Кастусь ЖукКастусь Жук - Снежань