Мароз яшчэ не паспеў замураваць шыбы акон. Прачнуўшыся, ты падхопліваешся з пасцелі, садзішся на лаўку і глядзіш на тое, што змяніў, перайначыў снег. Здаецца, што ўпершыню бачыш і нізенькі плоцік, і прысадзістую, зрубленую з бярвёнаў-круглякоў варыўню, што сіратліва стаіць адразу ж за гэтым плоцікам, і разложыстыя яблыні, і купку вішань, і грушу на ўзмежку. Чысценька, беленька. І над усім пануе як бы святочнасць, урачыстасць. Яна, гэтая святочнасць, гэтая ўрачыстасць, незаўважна перадаецца табе. Ты сядзіш, нібыта заварожаны, на лаўцы, глядзіш у акно, а ў душы ў цябе гучыць чароўная музыка, ты ўвесь у палоне гэтай музыкі, слухаеш яе, жывеш ёю і на хвіліну забываеш, дзе ты, пра што зусім-зусім нядаўна думаў, мроіў, што цябе хвалявала. І з гэтага дзіўнага ўтрапення не можа цябе ўжо вывесці нават маці. Яна, убачыўшы, што ты прачнуўся і сядзіш босы, у адной начной кашульцы, крычыць:
– І колькі ж гэта можна сядзець?
(145 слоў)
Паводле Б. Сачанкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Хутка зіма
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Беларуская зіма
Пераказы, дыктанты → Зімой у лесе (Паводле Я. Галубовіча)
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Снежань
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - На каньках