Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Зямля пад белымі крыламі
Зараз вясна. Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. I таму ў гэтыя дні зямлю нашу, Беларусь, можна назваць «зямлёю пад белымі крыламі». Да пэўнай ступені бусел – сімвал Беларусі.
Вось так і планіруюць буслы. Ветразі іхнія раскрылены над дрэвамі, пушысты хвост, як веерам, накрыў выцягнутыя ногі. А мне пад іхні палёт асабліва добра думаецца пра Беларусь, нашу з вамі Радзіму. I для вас хачу расказаць пра яе. Ёсць некалькі варыянтаў паходжання назвы «Беларусь». Прывяду два з іх.
Па-першае, нашы продкі ў вёсках апраналіся ў белае адзенне, у іх былі белыя валасы і белы колер скуры. Па-другое, калі на нашы старажытныя славянскія землі прыйшлі татара-манголы, то здолелі адбіцца ад іх адны толькі мы. I таму мы «белая», «чыстая ад нашэсця татараў» Русь. А гэта шмат да чаго абавязвае, і вы заўсёды памятайце гэта.
(139 слоў)
Паводле У. Караткевіча.
Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія тысячы – хто лічыў? На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц сярод маладога зялёнага жыта – гнёзды паўсюль.
У гэтыя дні зямлю нашу, Беларусь, можна назваць «зямлёю пад белымі крыламі». Да пэўнай ступені бусел – сімвал Беларусі. Ёсць, вядома, дацкія буслы, апетыя Андэрсенам, ёсць буслы і ў іншых заходніх краінах. Ёсць яны і на поўдні. Але на ўсход ад Беларусі яны ўжо амаль не водзяцца.
Вось так і планіруюць буслы. Ветразі іхнія раскрылены над дрэвамі, пушысты хвост, як веерам, накрыў выцягнутыя ногі. Пад іхні палёт асабліва добра думаецца пра Беларусь, нашу Радзіму. І для вас хачу расказаць пра яе. Ёсць некалькі варыянтаў паходжання назвы «Беларусь». Прывяду два з іх.
Па-першае, нашы продкі ў вёсках апраналіся ў белае адзенне, у іх былі белыя валасы і белы колер скуры.
Па-другое, калі на нашы старажытныя славянскія землі прыйшлі татара-манголы, здолелі адбіцца ад іх адны толькі мы. І таму мы «белая», «чыстая ад нашэсця татараў» Русь. А гэта шмат да чаго абавязвае, і вы заўсёды памятайце пра гэта.
Я аб’ездзіў на Беларусі амаль усё. Няшмат засталося нават глухіх куткоў, дзе я не пабываў бы. Таму я асмельваюся сказаць, што ведаю сваю краіну і яе людзей. Беларусь вельмі розная. Розняцца людзі, будоўлі, пейзажы.
(218 слоў)
Паводле У. Караткевіча
Похожие статьи:
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Чазенія - ГДЗ
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Кніганошы - ГДЗ
Уладзімір Караткевіч → Творчасць Уладзіміра Караткевіча
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Кніганошы
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў