Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зязюля

   Шмат часу прасядзела зязюля сярод галін густой елкі, пакуль ёй удалося высачыць месца, куды запозненая пара малінавак ужо які дзень цягала будаўнічы матэрыял. Дакладна вызначыўшы месца будучага гнязда, зязюля на некалькі дзён знікла, а потым з’явілася на сваім назіральным пункце. Важна было не ўпусціць момант, калі ў гняздзе малінаўкі будзе яшчэ не завершана кладка. Па-першае, птушаня зязюлі павінна вылупіцца раней за сваіх прыёмных сясцёр-братоў, а па-другое, пакуль малінаўка-маці не пачала наседжваць кладку, зязюлі значна прасцей падкінуць у гняздо сваё яйка.
   І вось доўгачаканы час настаў. Бацькі-малінаўкі паляцелі некуды адначасова, і над апусцелым гняздом прамільгнуў шэры цень. Усё было зроблена за некалькі хвілін. Калі малінаўка вярнулася да гнязда, там замест аднаго з яе яек ляжала такое ж пяшчотна-ружовае, але крыху буйнейшае – зязюліна. Нічога не заўважыўшы, малінаўка крыху пасядзела на арэхавай галінцы, пашукала нешта ў пер’і, а потым, узмахнуўшы крыламі, пырхнула ў гняздо – наседжваць яйкі.
   Голае, нязграбнае птушаня зязюлі вылупілася крыху раней, і да таго моманту, як пачалі вылупляцца птушаняты малінаўкі, мела ўжо дастаткова сіл, каб бесперашкодна павыкідваць з гнязда яго сапраўдных гаспадароў. Так, у дадатак да ўсіх напасцяў, пачалася ў малінавак доўгая цяжкая вахта па выхаванні чужога птушаняці, амаль у пяць разоў буйнейшага за іх саміх.
(195 слоў)

С. Зуёнак

 

Похожие статьи:

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - Максімава зязюля

ПераказыНахабная зязюля

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Не кувай ты, шэрая зязюля...

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Зязюльчын сынок

ПераказыЗязюльчыны слёзы