Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зязюльчыны слёзкі

   – А чаму гэтыя кветкі называюцца зязюльчыны слёзкі? – запыталася Арынка ў бабулі.
   – Некалі зязюля падкінула два яйкі ў чужое гняздзечка. І вось вылупілася трое сваіх маленькіх жаўтароцікаў і двое зязюльчыных. Гаспадары гняздзечка не ведалі, што наседжваюць чужыя яйкі. Насіліся як апантаныя і ўсё кармілі ненажэрных птушанят. А чужакі неўзабаве выпхнулі малых з гняздзечка і засталіся адны ў сваіх прыёмных бацькоў.
   Неяк пралятала паўз той куст, дзе ўжо аперыліся яе дзеткі, зязюля. Але тыя не пазналі маці. Не яна ж іх выседжвала ды гадавала. Вось зязюля і пачала ліць слёзкі. І дзе слёзкі ўпалі – там кветачкі гэтыя з зямлі праклюнуліся.
   Арынцы стала зразумела, чаму кветачкі маюць такую назву.
(108 слоў)

(Паводле М. Даніленкі)

 

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Слёзы маці

Пераказы, дыктантыВодар дзядоўніку

Янка МаўрЯнка Маўр - Слёзы Тубі

Пераказы, дыктантыДзіўныя кветкі

Пераказы, дыктантыБабровы слёзы