У ціхім лясным паветры выразна чуецца роўнае і глыбокае дыханне зубра.
Следам за ім выходзіць на паляну ўвесь статак. Тут і маладыя зубры, і дарослыя зубрыцы.
Зубр выходзіць на дарогу. За ім паслухмяна цягнуцца астатнія. Яшчэ хвіліна – і ўсе зубры знікаюць за высокімі дрэвамі на павароце.
Калісьці зубры вадзіліся па ўсёй Еўропе. Цяпер толькі ў Белавежскай пушчы захаваліся ў невялікай колькасці гэтыя рэдкія жывёлы.
(65 слоў)
Паводле В. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Зубры (Паводле А. Наварыча)
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - Мы – як зубры...
Пераказы, дыктанты → Белавежскія зубры (Паводле В. Вольскага)
Пераказы, дыктанты → Зубры
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - Белавежаю крочаць зубры...