Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зорка Максіма Багдановіча

   Імя Максіма Багдановіча назаўсёды засталося ў гісторыі Беларусі побач з імёнамі народных песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
   Максім Багдановіч спяшаўся жыць, быццам ведаў, што лёсам яму не надта шмат гадоў адпушчана на гэтым свеце. Мучыла цяжкая хвароба – сухоты. Ды ўсё ж насуперак няўмольнасці лёсу нястомна працаваў.
   Хоць ён нарадзіўся ў Мінску, але жыць і вучыцца давялося ў Расіі: у Ніжнім Ноўгарадзе, у Яраслаўлі, куды пераводзілі бацьку працаваць. Ён быў пастаянна адарваны ад Беларусі, бываў толькі наездамі. Тым не менш збярог у сабе ўсё беларускае, дасканала авалодаў роднай мовай. А яшчэ вельмі хацеў, каб яе любілі і шанавалі ўсе беларусы.
   Паэт пражыў усяго дваццаць шэсць гадоў. Памёр далёка ад роднай зямлі, у Ялце, куды зімою 1917 года паехаў лячыцца. Адзінай кнігай, якая ўбачыла свет пры жыцці паэта, з’яўляецца зборнік вершаў «Вянок», надрукаваны ў 1913 годзе ў Вільні.
   Паэта даўно няма з намі, але жывуць яго кнігі, жыве памяць аб ім. Яго імя носяць вуліцы, школы і бібліятэкі.
(160 слоў)

Паводле М. Чарняўскага

 

Похожие статьи:

Максім БагдановічТворчасць Максіма Багдановіча

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Вадзянік

Максім БагдановічПатрыятычная лірыка Максіма Багдановіча

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Страцім-лебедзь

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Маёвая песня