Над возерам плыла «Зорка Венера» на словы Максіма Багдановіча.
Гэту песню Ванда чула ў маленстве, калі маці нахілялася над яе калыскай і замест калыханкі ліліся гукі чароўнай мелодыі. Пазней старэйшая сястра, якая вучылася ў музычнай школе, падыгрывала на баяне, а маленькая Ванда спявала. З гэтай песняй яна ездзіла на канцэрты мастацкай самадзейнасці школьнікаў. Але даўно ўжо Ванда не толькі сама не спявала, але і не чула гэтай песні.
І раптам загучаў голас. Не хапала слоў, каб перадаць яго шчымлівую сілу і недасягальную вышыню. Ванда стаяла і не разумела, што з ёю. Зыркая поўня пазірала ёй у твар, ахутвала зіхоткім вэлюмам, вада возера зіхацела мірыядамі зорак. І над усім гэтым плыў голас, які, здавалася, прабіўся праз глыбы льдоў, праляцеў праз сотні гадоў.
(Паводле З. Калкоўскай)
Похожие статьи:
Алесь Якімовіч → Алесь Якімовіч - Чырвоная зорка
Раіса Баравікова → Раіса Баравікова - Зорка палявая
Іван Шамякін → Іван Шамякін - Злая зорка
Якуб Колас → Якуб Колас - Зорка
Пераказы → Як зорка бярозкаю стала