Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Знаёмства

   На сонейку стаяў транзістар. Вакол яго валтузіліся кацяняты. Яны ўзбіраліся на прыёмнік, садзіліся на яго або бегалі вакол, ціха папісквалі ад задавальнення. Старой кошкі побач не было, і малыя адчувалі сябе вольна.
   Верабейчык смела паскакаў да кацянят. Яму спадабалася вясёлая кампанія, і птушаня таксама захацела пагуляць. Малы паводзіў сябе вельмі смела. Ускочыў на ручку прыёмніка і прыціх, быццам заслухаўся мелодыяй.
   Кацяняты зацікавіліся госцем, захадзілі навокал. Самае смелае вырашыла, што пара пазнаёміцца бліжэй. Яно таксама ўскараскалася на прыёмнік, пацягнулася мордачкай да птушкі. Я памкнуўся ратаваць яе ад вострых зубоў, але трывога была дарэмнай. Малыя мірна сядзелі побач.
(97 слоў)

(Паводле В. Жушмы)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСпосабы знаёмства