Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Здарэнне

   Добра летам было Валодзьку. Добра ўсюды, але нікуды не вабіла яго так, як у хмызняк за сялом. Ён прыходзіў сюды ледзь не кожны вольны дзень, часам і не адзін раз. У іншыя дні, здаралася, забываўся пра дом, пра маці, пра яе наказы – пра ўсё на свеце, толькі змрок, што ўпаўзаў між кустоў і рабіў хмызняк незразумела страшным, выганяў яго дахаты.
   У гэты дзень Валодзька доўга сядзеў каля копані. Валодзькава мама казала, што копань тут не сама па сабе, а яе выкапалі, толькі Валодзьку ў гэта неяк слаба верыцца. Як жа паверыць у гэта, калі яна ўся аброслая, так што і падступіцца цяжка.
   Бераг у копані круты – гэта Валодзька ведае. Адзін раз тарфяная грудка, на якой ён стаяў, адламалася і Валодзька так шухнуў у ваду, што ледзь не схаваўся з галавой. Яму ўдалося ўхапіцца за лазіну, і ён утрымаўся, спалохана адчуваючы, што ногі яшчэ не дастаюць дна.
   З таго дня Валодзька пабойваўся копані. Але, можа, якраз таму так і цягнуў да сябе загадкавы зарослы астравок, што купчасціўся сярод яе.
(169 слоў)

Паводле I. Мележа.

Похожие статьи:

Іван МележІван Мележ - Здарэнне

Іван МележБеларуская вёска ў часы калектывізацыі ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"

Іван МележІван Мележ - Спатканне за горадам

Іван МележВасіль Дзяцел і Ганна Чарнушка як мастацкія тыпы ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"

Іван МележПалеская хроніка. Людзі на балоце. Частка першая