На ўзлеску мора кветак: бэзава-блакітных і блакітна-ліловых, цёмна-фіялетавых і светла-ружовых. Гэта цвітуць званочкі. Галоўкі кветак вялікія, дзівосна прыгожыя, а па сваёй форме на царкоўныя званы падобныя.
Чародкі маладых бярозак шчыльна абступаюць закінуты хутар. Сіні блакіт і зялёнае полымя лістоты ажно адбіраюць вочы.
Стракочуць конікі, бзумкаюць пчолы, пяюць птушкі. Булькоча крынічка. Над ёй мітусяцца стракозы.
Дыхнуў ветрык. З куста ядлоўцу адарваліся дзве шаўкавіста-срэбныя павуцінкі, паплылі да чародкі бярозак. Закалыхалася трава, загойдаліся кветачкі званочкаў.
Хораша, светла на душы.
(80 слоў)
Паводле І. Галубовіча
Похожие статьи:
Пераказы → Японская ружа
Пераказы → Дзіўныя кветкі
Пераказы → Колер кветак
Пераказы → Водар дзядоўніку
Пераказы → Васількі (Паводле У. Ягоўдзіка)