Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Збіральнік моўных скарбаў

   Ад вёскі да вёскі, з хаты ў хату хадзіў ён, нястомны вандроўнік, па нашай зямлі. Старыя людзі расказвалі яму казкі і легенды, спявалі песні, прыгадвалі прыказкі і прымаўкі. А ён уважліва слухаў і запісваў радок да радка, слова да слова.
   Іван Іванавіч Насовіч нарадзіўся ў вёсцы Гразівец Чавускага раёна. Працаваў настаўнікам, інспектарам школ. А выйшаўшы ў адстаўку, заняўся навуковай працай. Сын Насовіча ўспамінаў: «Бацька мой не шкадаваў ніякіх сродкаў, ездзіў у розныя беларускія мясцовасці, якія цікавілі яго. З маленства жывучы сярод вясковага люду, ён добра ведаў як гаворку беларусаў, так і мноства песень, прыказак, прымавак».
   Працы Івана Насовіча абуджалі цікавасць да беларускай мовы, да трапнага слова. Колькі паэзіі, чалавечай мудрасці і дасціпнасці сабрана ў зборніках «Беларускія прыказкі і прымаўкі», «Беларускія песні»! Гэта скарб, якому няма цаны.
(129 слоў)

Паводле М. Маляўкі.