Слова з’яўляецца зброяй дыпламатаў усіх рангаў. Словам, мудрым і тактоўным, далікатным і вострым, ваююць яны ў сваёй штодзённай працы. Існуе спецыяльны дыпламатычны пратакол узаемаадносін і этыкету. Галоўны яго прынцып – паважаць усё, што сімвалізуе і прадстаўляе суверэнітэт, культуру і традыцыі дзяржавы.
Пра этыкет дыпламатаў напісана багата кніг. У іх падрабязна даводзіцца, якія існуюць дыпламатычныя прыёмы, як павінен апранацца дыпламат, дзе яму сядзець на званым абедзе, як карыстацца лыжкамі, відэльцамі, як сервіраваць стол, калі гаварыць прамову ці тост. Звернемся да некаторых з тых правілаў. Дыпламату нельга спазняцца на званы абед, садзіцца за стол, пакуль гаспадар не запросіць і не пакажа яго месца. Не трэба браць хлеб відэльцам і кусаць ад цэлага кавалка, хлеб трэба ламаць. Непажадана ставіць локці на стол, перамаўляцца з кім-небудзь праз суседа, шаптаць, калі хочаш сказаць пра тое, чаго нельга гаварыць услых.
(134 словы)
Паводле У. Ліпскага.
Похожие статьи:
С → Слова
Рыгор Крушына → Рыгор Крушына - Слова
Пераказы → Хто ж аўтар «Слова пра паход Ігаравы»?
Пераказы → Роднае слова
Іншае → Слова пра паход Ігаравы