Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



За горадам

   Якія дубы за горадам! Лес, што цягнецца паўз Дняпро, пачынаецца з гэтых дубоў. Дубы высокія, магутныя, кожнаму, відаць, гадоў за пяцьсот. Вясной яны апранаюцца ў зеляніну амаль разам з бярозамі, асінамі і вольхамі. Бераг тут такі, што няма ні пад’езду, ні падыходу да ракі. Зямля, зарослая травою, абрываецца адразу.
   Майскім надвячоркам я са сваім сябрам Мацеем павольна прабіраўся ад чыгуначнага палатна да дубоў. У абодвух былі рукзакі. У мяне трохі меншы, амаль пусты, у Мацея набіты так, што можна было толькі дзівіцца. Ён браў з сабою ўсё: крупы, хлеб, міску, кацялок, патэльню, лыжку, шэраг рыбацкіх прылад і прыстасаванняў, нават ладны кулёк мукі.
   Цвіў май. У тым баку, адкуль мы прыйшлі, за чыгункаю, Дняпром, за горадам і вёскамі, хілілася да захаду сонца. У зарасніках, пад якімі сям-там паблісквала вада, спявалі салаўі. Шчабятала патрывожаная сарока, і ціўкалі сініцы, гойдаючыся на галінках над вадой. Увесь лес быў ахутаны зелянінаю, пахла маладым лісцем, травою, смалянкамі.
(152 словы)

Паводле М. Лупсякова

 

Похожие статьи:

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - У панскім лесе

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Сон у лесе

ПераказыУ лесе

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Стары лес