У старажытнасці людзі ведалі, дзе лепш сяліцца. Выбіралі багатыя на дзічыну, рыбу мясціны. Таму стаянкі першабытных людзей, а потым паселішчы з’яўляліся паблізу вялікіх лясоў, на берагах рэк.
Сёння многія рэкі абмялелі, а малыя ператварыліся ў звычайныя ручаі. Няма колішняй велічы і хараства азёраў. Толькі нямногія з іх захавалі сваю прыгажосць.
Прырода не толькі аддзячвае чалавеку сваімі багаццямі. Яна церпіць ад яго празмернай гаспадарчай дзейнасці і чакае ад чалавека заступніцтва. І людзі абавязаны помніць пра гэта. Бо калі не прыйсці своечасова на дапамогу прыродзе, можа здарыцца, што заўтра гэта зрабіць будзе позна.
(94 словы)
(Паводле А. Марціновіча)
Похожие статьи:
Якуб Колас → Карціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы
Пераказы → Беражыце прыроду
Пераказы → Крыштальны звон бяроз
Пераказы → Зімовы начлег
Пераказы → Чалавек і прырода