Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Застольныя жарты

   Народнае застолле мела выпрацаваны многімі пакаленнямі этыкет, свае ўстойлівыя формулы ветлівасці.
   У час бяседы гаспадар і госці нібы спаборнічалі паміж сабой у дасціпнасці. Увайшоўшы ў хату, гаваркі госць адразу ж мог сказаць: «Іду ад каміна да каміна, дзе пахне саланіна». Гаспадар запрашаў паспытаць усё, што стаяла на стале: «Госць, не дзьміся, еш, што ў місе». Для большага смеху гаспадар мог дадаць: «Ешце, госцейкі, ужывайце, толькі ў кішэні не хавайце». Размова за сталом раз-пораз перарывалася выбухамі смеху. Госць-жартаўнік, падчапіўшы відэльцам скварку, гаварыў: «Без сала куса няма жыцця ў беларуса». Пасмейваючыся, сустракалі таго, хто спазніўся: «Спазніўся пан да абеду, а вячэра не зараз». Пры развітанні госці дзякавалі гаспадарам за гасціннасць, жартавалі: «Аб’еўся куцці, не магу пайсці».

(Паводле М. Грынблата)
 

Похожие статьи:

ПераказыКолас жартуе