У кішэні Мірона заспяваў мабільнік. Хуценька выхапіўшы тэлефон, хлопец адразу ж адчуў расчараванне. Гэта была не Васіліна. Тэлефанаваў Стас, стараста групы. Што яму спатрэбілася ў такі позні час?
– Што здарылася? – спытаў Мірон.
– Заліку заўтра не будзе! – пачулася ў тэлефоне.
– Чаму не будзе? – зусім не ўзрадаваўся Мірон.
– Выкладчык кудысьці ад’язджае тэрмінова. Сёння ўсім аўтаматам залік паставіў. Ну, як навіна?
– Цудоўная! – змрочна буркнуў Мірон.
(Паводле Г. Аўласенкі).