Украінская народная казка
Сабраўся пан у дарогу. Узяў з сабой фурмана. Едуць яны, а на дарозе – ні хаты, ні чалавека. Сумна стала пану. Тут заяц прабег. Пан і завёў размову: «Бачыш, Грыцко, зайца? Ці добры ён?» – «Добры, канечне!» – гаворыць фурман. Пан пярэчыць: «Ці гэта заяц? Вось у мяне зайцы! Я іх з-за мяжы завёз. Усе вялікія, як бараны. А колькі я з іх сала атрымаў! З кожнага паўпуда».
Грыцко слухаў-слухаў ды крыкнуў коням: «Гэй, мілыя, хутчэй на мост, што пад брахунамі ламаецца!» Спалохаўся пан: «Грыцко, той заяц не тлусты быў. Так сабе, заяц як заяц».
Так Грыцко адвучыў пана хлусіць.
(102 словы)
(Паводле М. Прохар)