Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Загартоўка

   Васілёк заўсёды баяўся холаду. У класе ён аблюбаваў сабе месца ў самым зацішным кутку. Зімой яго не выцягнеш на вуліцу.
   У час зімовых канікул паехаў Васілёк з бацькам у вёску. Дзядзька Васілька працаваў у кузні. Прыбег Васілёк у кузню і здзівіўся. Дзядзька стукае малатком па кавалку чырвонага жалеза. Яно такое падатлівае, мяккае. Нарэшце дзядзька паклаў молат і апусціў гарачае жалеза ў карыта з вадой. Зашыпела яно. Дзядзька расказаў хлопчыку, як загартоўваецца жалеза. Цяпер яно не будзе баяцца ш холаду, ні гарачыні. Задумаўся Васілёк. Дык вось чаму яго сябры холаду не баяцца! Яны ўлетку пякуцца на сонцы, купаюцца ў рацэ. А зімой у мароз таксама гуляюць на свежым паветры. Вось таму і дужыя.
(112 слоў)

Паводле П. Беразняка