Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Загадкавы замак

   Праз сто гадоў давялося паляваць у тых краях сыну караля, што кіраваў тады каралеўствам. Калі прынц убачыў па-над лясною гушчэчай нейкія незнаёмыя вежы, ён пачаў пытацца ў людзей: «Што гэта такое?» Кожны адказваў па-рознаму. Адны казалі: «Гэта замак, у якім жывуць здані». Другія гаварылі: «Сюды на шабаш з усяго наваколля збіраюцца ведзьмары і вядзьмаркі». Але большасць былі ўпэўненыя, што ў замку жыве людаед, які хапае маленькіх дзетак і зацягвае іх у сваё логвішча.
   Прынц не ведаў, каму даваць веры, і тут да яго падышоў адзін стары селянін і сказаў:
   – Мой гаспадару, гадоў таму пяцьдзясят чуў я ад свайго бацькі, што ў гэтым палацы ляжыць найпрыгажэйшая ва ўсім свеце прынцэса. Яна павінна праспаць сто гадоў. А потым будзе абуджаная маладым прынцам.
(120 слоў)

Паводле Ш. Пэро