Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Завідная пара

   Не кожнай восенню, але бывае такая завідная пара. З палёў усё сабрана, азімыя пасеяны, а дажджоў няма, таму трывожаць сэрца незразумелым сумам жывыя пахі нядаўніх работ.
   Надта востра гэты сум адчуваецца вечарамі ў полі, калі дзённыя клопаты аціхнуць, а зямля ляжыць спакойна і стоена, быццам у прадчуванні таямніцы, якая раптам адкрываецца. Адкрыецца – і ўсё вакол набудзе нязнаны дагэтуль сэнс.
   Зацятая ціша пануе над светам, такая зацятая, што здаецца, быццам увесь свет – гэта ты, ды шэрая аграмадзіна неба над табою, ды нямераныя кіламетры зямлі, што вядуць немаведама куды.
   Цёпла на дварэ. Каб не веданне, што пасля восені абавязкова павінна быць зіма, можна было б падумаць, што надвор’е стане яшчэ цяплейшым.
   Прыгожа глядзіцца такой парой ігруша-дзічка. Трактарысты пашкадавалі яе, пакінулі расці на скупым прыдарожным узмежку, старанна абмінаюць плугамі, і ўжо каторую восень яна гарыць тут адчайным малінавым полымем. Як папрок людзям і выклік гэтай роўнай, узаранай, забаранаванай і засеянай прасторы.
(149 слоў)

Паводле А. Кудраўца

 

Похожие статьи:

Алесь ГарунАлесь Гарун - Восень

Ніна МацяшНіна Мацяш - Восень

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...

ВВосеньскія песні

Алесь СалавейАлесь Салавей - Восень